Прароцтва (2015 год)
21 мая 2022 г. в 20:32
Сонца ў крыві,
А мы ўсё чакаем,
Пакуль неба слязьмі
Не захлынецца над намі.
Нахілілася галлё,
Пахіснуліся і мы.
Молімся з табой даўно
За свабоду без вайны.
Молімся з табой за волю,
Каб без поту, без крыві.
Молімся за нашу долю –
У бесклапоцці каб жылі.
Бусел збудаваў гняздо,
Ападае лісце з дрэў.
А мы молімся ўсё –
Шлях да шчасця ўжо замшэў.